image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Пра бяспеку работнікам сельскай гаспадаркi

1173

Начальнік Сенненскага раённага аддзела па НС Павел Анатольевіч Нядвецкі правёў выступы ў працоўных калектывах адкрытага акцыянернага таварыства «Беленево» і сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «саўгас імя Машэрава».

У чарговы раз Павел Анатольевіч нагадваў работнікам арганізацый абавязковыя для выканання патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, паралельна растлумачваючы алгарытм дзеянняў у выпадку выяўлення узгаранняў і парадак іх ліквідацыі першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Калектывам была даведзена інфармацыя па выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры кантраляваным развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця, а таксама аб забароне выпальвання сухой расліннасці, траў на корані, іржышча і пажніўных рэшткаў на палях.

Таксама нагадаў аб захаванні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў побыце. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню аб неабходнасці абсталявання жылых памяшканняў домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і падтрымання іх у працаздольным стане.

У завяршэнні сустрэч Павел Анатольевіч заклікаў прысутных быць пільнымі пры абыходжанні з агнём, надаваць належную ўвагу забеспячэнню ўласнай бяспекі і бяспекі тых, хто знаходзіцца побач.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть