image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мiёры. Сустрэчы па маршруце бяспекі

574

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Міёрах наведалі сельскія населеныя пункты па маршруце аўтамагазіна, дзе сустрэліся з мясцовым насельніцтвам. Мэта такіх сустрэч – нагадаць аб правілах бяспекі.

Па статыстыцы, якая, як вядома, рэч упартая, большасць пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці. Фактараў, якія спрыяць гэтаму, некалькі: пераважная колькасць насельніцтва, якое тут пражывае – пажылыя жыхары, не здольныя прывесці свае домауладанне у пажарабеспасны стан; значная зношаннасць жыллевага фонду; пячное ацяпленне і гэтак далей. Але, калі ведаць, як прывесці хату ў бяспечнае становішча, пажары мінуць стараной.

Супрацоўнікі МНС нагадалі жыхарам, як зрабіць печ беспечнай, каб яна не стала прычынай пажару; як бяспечна карыстацца электрычнай праводкай і прыладамі, каб яны раптпм не прывялі на агню; а таксама нагадалі, што пры пажары вельмі эфектыўным сродкам апавяшчэння служыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які павінен быць у жылых пакоях кожнай хаты.

Дзеля таго, каб сустрэча засталася ў памяці жыхароў наведаных весак, ратавальнікі пакінулі насельніцтву свае супрацьпажарныя памяткі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть