image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. Пра бяспеку з работнікамі аўтатранспартнага прадпрыемства

749

Начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Валянцін Эдуардавіч Лавец пагутарыў на тэму бяспекі з працоўным калектывам філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 14 г. Лепеля» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

У рамках выступу Валянцін Эдуардавіч давёў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей ад іх па вобласці, раёну, прывёў канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, дэталёва растлумачыў прысутным парадак першачарговых дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, перыядычнасць праверкі і перазарадкі вогнетушыцеляў.

У ходзе выступлення асаблівая ўвага надавалася пытанням ўтрымання шляхоў эвакуацыі, эксплуатацыі электраабсталявання і электрапрыбораў. Таксама работнік МНС давёў інфармацыю пра пажары, якія адбыліся па прычыне дзіцячага свавольства, нагадаў прысутным аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

Пры гэтым былі падрабязна растлумачаны асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце, акцэнтавана ўвага на неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, бо яны дапамагаюць своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і ўласнае жыццё - і прыкладаў таму таксама мноства.

У сувязі з набліжэннем вяснова-летняга пажаранебяспечнага сезона выратавальнік таксама нагадаў аб забароне выпальвання сухой расліннасці і правілах распальвання вогнішчаў на прысядзібных участках.

У завяршэнні сустрэч прадстаўнік МНС прэзентаваў мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» і ўручыў навучальныя памяткі і брашуры.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть