image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Браслаў. Прыходзь, вясна, бяспечная!

872

Фінальным акордам Адзінага Дня бяспекі на Браслаўшчыне сталі сумесныя мерапрыемствы ратавальнікаў, газавай службы, медыкаў і работнікаў культуры на святкаванні Масленіцы.

Калі раніцай яшчэ церусіў дождж і дзьмуў вецер, то да пачатку свята непагадзь здалася. Займальныя конкурсы для жыхароў раённага цэнтра шчодра ўзнагароджваліся гарачымі блінамі і гарбатай. Ва ўсю працавалі тэматычныя пляцоўкі. Госці свята знаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі пажарнай і газавай бяспекі, ацэньвалі свае магчымасці пры аказанні даўрачэбнай медыцынскай дапамогі. Ратавальнікі нагадалі неабходныя правілы паводзін на зімовым вадаёме, асноўныя прычыны пажараў, пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, першачарговых дзеяннях пры ўзнікненні пажару, парадку эвакуацыйных мерапрыемстваў, дзеяннях пры сігнале «Увага ўсім». Не было адбою ад жадаючых апрануцца ў баявую вопратку, сфатаграфавацца за рулём пажарнай аўтацыстэрны, патушыць невялікае загаранне пры дапамозе вогнетушыцеля.

Зіму праводзілі і сустрэлі вясну. А даўно вядома, як сустрэнеш, так і правядзеш. Застаецца гасцям свята прымяніць атрыманыя веды і ўменні ў паўсядзённым жыцці на практыцы. І ўсё будзе добра!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть