image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. Набіраючы абароты, не зніжаючы якасці

774

У горадзе Наваполацку вядзецца актыўная прафілактычная работа па навучанню насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці у рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі". Ратавальнікі правялі выступ у працоўных калектывах дзіцячых садкоў № 11, 17 и 23.

Работнікі МНС спачатку сустрэч пазнаёмілі прысутных з аператыўнай абстаноўкай у Віцебскай вобласці, у рэгіёне і па краіне ў цэлым. Канкрэтныя надзвычайныя сітуацыі з падрабязным каментарыем ад ратавальнікаў, як падстава задумацца пра ўласную бяспеку, бяспеку родных і блізкіх людзей.

Асаблівая ўвага была ўдзелена мерам пажарнай бяспекі ў быце. Супрацоўнікі МНС папярэдзілі пра небяспеку выкарыстання няспраўных бытавых электрапрыбораў, электрычных сетак, неасцярожнага абыходжання з агнём. Асобна спыніліся на правілах выкарыстання пячнога ацяплення.

Што такое, аўтаномны пажарны апавяшчальнік ведаюць многія, але усталяваны ён далёка не ў кожнай кватэры. І ў гэтым кірунку трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, у першую чаргу, інфармуючы аб станоўчых прыкладах спрацоўку гэтага важнага для кожнай сям'і прыбора. У пацверджанне важнасці ўстаноўкі дадзенага прыбора, ратавальнікі прыводзяць прыклады спрацоўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, дзякуючы якім былі выратаваны чалавечыя жыцці.

Бяспека на працоўным месцы - неад'емная частка працоўнага працэсу. Выкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі рэжымнага характару на аб'екце - аснова бяспекі. Асобная ўвага была ўдзелена першасным сродках пажаратушэння – вогнетушыцелям.

У завяршэнні сустрэчы ратавальнікі правялі прэзентацыю мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач », якое можа дапамагчы знайсці выхад з многіх надзвычайных сітуацый.

Як паказала практыка вырашыць самыя складаныя задачы ў справе папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый можна толькі разам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть