image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. У цэнтры ўвагі выратавальнікаў – дзеці!

741

Работнікі цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, сустрэліся з хлопцамі і дзяўчынкамі з Ушацкага раёна. На гэты раз работнікі ўпраўлення навучалі дзяцей з Арэхаўскай сярэдняй школы і дзіцячага садка.

У гульнявой форме разам з ратавальнікамі дзеці вывучылі правілы бяспечных паводзін. Як дзейнічаць у выпадку пажару, па якіх нумарах выклікаць ратавальнікаў і што трэба ім паведаміць. Таксама засвоілі, да якіх жудасных наступстваў можа прывесці "гульня з запалкамі". Асаблівую цікавасць і азарт у хлопцаў выклікала гульня "Дым, вуліца, пажар", дзе малышы прадэманстравалі свае веды і ўменні на практыцы.

Для вучняў сярэдняй школы, было пазнавальна адкрыць для сябе мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач". Кожны з хлопцаў мог адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам, прымерыўшы абмундзіраванне супрацоўніка МНС. Асаблівае захапленне ў дзяцей выклікала трэніроўка аб'ёму лёгкіх, дзе ў гульнявой форме, пры дапамозе паветраных шарыкаў, вучні выпрабавалі "своеасаблівы трэнажор», і варта заўважыць – здалі залік на "выдатна".

Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі прызы ад ратавальнікаў і зрабілі маляўнічыя здымкі, на імправізаванай фотазоне.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть