image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Міёрскім раёне вызначылі лепшых знаўцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці

900

Дзякуючы раённаму конкурсу “Школа бяспекі”, што праходзіў у Міёрскай сярэдняй школе №2, вызначаны вучні, якія лепш за ўсіх ведаюць правілы бяспекі. Удзел у конкурсе прынялі вучні з розных школ, таму конкурс намеў выгляд сапраўднага спаборніцтва.

Вучняў, што вырашылі паспрачацца за тытул лепшага знаўца АБЖ, чакала тры этапы. На першым трэба было ўспомніць свае веды, і даць правільныя адказы падчас “Тэставання”. Падчас другога этапу конкурса трэба было праявіць свае аратарскія здольнасці, і пераканаць членаў журы ў неабходнасці прытрымлівацца правіл бяспекі. У кожнай узроставай катэгорыі вучняў – свая тэма, і кожны яе раскрываў па разнаму. У фінальны этап конкурсу па ўмовах запрашалісь тыя вучні, якія прадэманстравалі лепшыя веды па змовах першых дзвух.

Прыемна было бачыць, што ў конкурсе прымалі ўдзел не толькі вучні з мінулых конкурсаў, але і новыя. Гэта азначае, што асноў бяспекі прытрымліваюцца ўсё новыя і новыя школьнікі, і ўдзел у конкурсе набывае папулярнасць сярод моладзі устаноў адукацыі.

Са словамі прывітання да удзельнікаў спаборніцтва звярнуўся і начальнік раённага адзела по назвычаных сітуаціыях Віталь Аляксандравіч Ганін. Ён адначыў важнасць правядзення такіх конкурсаў, паколькі ў барацьбе вызначаюцца лепшыя, а тыя, у каго не атрымалася дабіцца перамогі ў гэтым годзе, змогуць прадэманстраваць свае веды і здольнасці і ў наступным годзе. Таксама ён пажадаў усім удзельнікам поспехаў, нескладаных пытанняў і ўдачы у конкурсе.

Вядучы мерапрыемства, інспектар па прапагандзе раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, нагадаў правілы правядзення конкурсу, таксама пажадаў поспехаў усім прысутным.

Па выніках першага этапа конкурса найлепшыя вынікі паказалі вучні з Навапагостскай школы. Усе тры вучня з розных узроставых катэгорый паказалі выдатныя веды ў тэставанні. Нядрэнныя веды паказалі вучні з Павяцкай школы: два з трох вучняў таксама ўвайшлі ў тройку лепшых знаўцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Вучні з другіх школ, што прымалі ўдзел у конкурсе, таксама паказалі няблагія веды. Але наперадзе чакаў яшчэ адзін этап конкурсу, да якога вучні разам з педагогамі рыхтаваліся загадзя.

Па выніках усіх этапаў конкурсу Міёрскі раён прадставяць на абласным конкурсеШчарбіцкая Ефрасіння з Слабадской пачатковай школы, Чалала Максім з Туркоўскай базавай школы, а таксама Мацвеева Надзея з Новапагосцкай сярэдняй школы. Да абласнога этапа яшчэ ёсць час падрыхтавацца. Пажадаем поспехаў нашым рабятам у абласным конкурсе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть