image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міёры. ў ціхім віру чэрці водзяцца

1155

У Міёрскім раёне супрацоўнікі МНС у складзе надзіральных камісій наведваюць “праблемныя” домаўладанні. Задача камісій – выявіць праблему і прыняць адпаведнае рашэнне аб яе ліквідаванні.

У складзе надзіральных камісій розныя службы: прадстаўнікі мясцовай улады, газазабеспячальнай і энергетычнай служб, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, інспектары міліцыі. І ў кожнай службы – свой спіс пытанняў для вывучэння.

У асноўным, для наведвання выбіраюцца самыя “праблемныя” дамы і кватэры: дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дамы злоўжываючых спіртнымі напоямі і г.д.

Так і на мінулым тыдні надзіральныя каміссіі працавалі як у раённым цэнтры, так і ў сельскай мясцовасці.

У адной з хат жыве шматдзетная сям’я, у якой дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Малодшаму дзіцяці – 2 гады, маці – у воспуску па догладзе за ім. Астатнія дзеці наведваюць дзіцячы садок і школу. Але пры наведванні ўся сям’я знаходзіцца дома. “Чаму дзеці не ў школе і не ў дзіцячым садку?” – пытаецца прадстаўнік адукацыі ў маці. “Праспала, таму і не адвяла дзяцей” – адказвае жанчына. А далей знаходзіцца і прычына таму, што яна праспала – учора ў яе быў дзень нараджэння, крыху пасвяткавалі. У прадстаўніка МНС да гаспадара таксама маюцца пытанні. Падчас мінулага абыходу ў гэтай хаце ў адным з двух апавяшчальнікаў быў няспраўны элемент сілкавання. Тады гаспадар біў кулакамі ў грудзі, што купіць. Але, як кажуць, “воз и ныне там”. Пакуль камісія афармляла неабходныя дакументы, уладар схадзіў у краму, і прынес два новыя элементы сілкавання, і пры камісіі паставіў у апавяшчальнік.

У наступным доме жыве на першы погляд бяспечная сям’я. У ласцы і пяшчоце выхоўваюцца двое дзяцей. Хата крэпкая, дагледжанная. Але гэта толькі звонку, на самой справе ў ей яшчэ зусім нядаўна чуліся крыкі і гоман. Як кажуць у народзе, “і ў ціхім віру чэрці водзяцца”. Бацька сямейства праце дальнабойнікам, каб у сем’і ўсе было. Але, вяртаючыся з доўгіх камандзіровак, шукаў нагоду, каб абвінаваціць жонку ў здрадзе. Асабліва – калі прыме крэпкага напітку. Але гатак было да той пары, пакуль надзіральнай каміссіі не стала вядома пра гэты дом. З гаспадаром правялі бяседу, папарацавалі сацыяльныя псіхолагі. Зараз у сям’і – цішыня і спакой. У пажарнай службы да гэтай сям’і прэтэнзій няма.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть