image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. Бяспека - самы важны прадмет

6278

У рамках 4 этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» працаўнік Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў прафілактычнае мерапрыемства з вучнямі выпускных класаў Слабадской сярэдняй школы Лепельскага раёна.

Прадстаўнік МНС распавёў аб правілах пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацыях, з якімі могуць сутыкнуцца хлопцы ў побыце, а таксама ў навучальнай установе. Прыводзіў прыклады надзвычайных сітуацый і трагедый, якія прымусілі б задумацца падрастаючае пакаленне, ці варта рызыкаваць сваім жыццём, дзеля хвіліннай забаўкі.

Каб інфармацыя ўспрымалася цікавей, школьнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне «Дзе логіка?». Адгадваючы зашыфраваныя слайды са словамі, работнік МНС раскрываў тэму задання, прыводзіў прыклады якія адбыліся па гэтай прычыне пажараў і даваў рэкамендацыі, каб не дапусціць падобнага. Таксама юнакі і дзяўчаты абнавілі веды аб карысці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, парадку выкарыстання вогнетушыцеля, функцыях мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач».

У завяршэнні мерапрыемства хлопцам былі прадэманстраваны відэаролікі «Студэнты. Бяспека. Будучыня» і «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ ».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть