image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шуміліна. Сумесны рэйд наведалі супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях

333

Замяніць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку – самая частая заўвага, якая была адрасавана многім жыхарам вёскі Мішкавічы і райцэнтра, каго на гэтым тыдні падчас сумеснага рэйду наведалі супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях. У рэйдавую групу таксама ўвайшлі работнікі аддзела ўнутраных спраў і раённай газеты.

Трэба зазначыць, што ў поле зроку ўдзельнікаў рэйду трапілі найперш сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці і якія па той ці іншай прычыне стаяць на рознага роду ўліках. Не прайшлі і міма аматараў выпіць, бо гэта самая апасная катэгорыя, гэта так званыя патэнцыйныя ахвяры агню.

З аднаго боку радуе, што ў многіх у дамах ёсць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія выратавалі не адно жыццё. Аднак жа ніколі нельга расслабляцца, губляць пільнасць, падстаўляць рызыцы сябе і сваіх блізкіх, асабліва калі ў сям’і ёсць курцы і пітушчыя. Тым больш калі ёсць пітушчыя курыльшчыкі, бо жыццё з такімі асобамі гэта накшталт жыцця на парахавой бочцы. У такіх людзей у першую чаргу трэба выхоўваць звычку курыць у спецыяльна адведзеных месцах, ні ў якім разе не ў ложку, бо гэта прычына нумар адзін пераважнай колькасці пажараў.

Падчас рэйду былі выяўлены факты наяўнасці непрацуючых апавяшчальнікаў. “Калі бачыце, што батарэйка выйшла са строю, – купіце новую і замяніце”, – рэкамендаваў начальнік РАНС Андрэй Сасновіч. – Батарэйка каштуе капейкі, а вось чалавечае жыццё…”

Праверылі ўдзельнікі рэйдавага мерапрыемства стан пячнога ацяплення, правялі прафілактычную гутарку па пытаннях пажарнай і асабістай бяспекі. Сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці, нагадалі пра тое, каб ні на хвіліну не пакідалі малых адных.

Некаторыя вяскоўцы на заўвагу пра няспраўнасць апавяшчальнікаў адказвалі, што ў іх магазінах “кроны” няма ў продажы. Удзельнікі рэйду праехалі па ўсіх гандлёвых аб’ектах Мішкавіч, рэкамендавалі прадаўцам у самы бліжэйшы час забяспечыць на паліцах наяўнасць батарэек, а таксама пажарных апавяшчальнікаў, бо яны ў продажы, у камплекце з элементамі сілкавання, былі толькі на мясцовай пошце.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть