image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гарадок. Лавіся рыбка вялікая і малая, галоўнае бяспечна

1566

Ледзь наступілі марозу, а на паверхні рэк і азёр з'яўляецца першы лёд, як заўзятыя рыбакі тут жа спяшаюцца адкрыць сезон зімовай рыбалкі. Пры гэтым іх не спыняюць ні інстынкт самазахавання, ні трагічныя прыклады. Так, на возеры Езярышча ў гарадскім пасёлку Езярышча Гарадоцкага раёна, раніцай восьмага лютага праваліўся пад лёд і загінуў мясцовы жыхар на адлегласці каля 100 метраў ад берага.

Жыццёвыя абставіны бываюць зусім неспадзяванымі і непрадказальнымі, таму правілы бяспекі павінен ведаць кожны і асабліва аматары зімовай рыбалкі. І каб нагадаць грамадзянам гэтыя простыя правілы, работнік Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі АСВОД і РАУС правялі прафілактычныя рэйды па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах Гарадоцкага раёна.   Выратавальнік кожнаму рыбаку нагадаў, што перад выхадам на лёд, неабходна пераканацца ў яго трываласці, што лёд блакітнага адцення – самы трывалы. Лёд, які мае адценні шэрага, матава-белага або жоўтага колеру, з'яўляецца найбольш ненадзейным. Такі лёд абвальваецца без папераджальнага патрэсквання. Для пераходу неабходна выбраць ўчастак, не пакрыты снегам і размешчаны на водмелях. Самы тонкі лёд лічыцца ў месцах ўпадзення ў раку ручаёў, у выгібах рэк, пад тоўстым пластом снегу, у абрывістых берагоў, а таксама ў месцах, дзе растуць хмызнякі і дрэвы. Таксама нагадаў, што ў перыяд адлігі на раку лепш не хадзіць. З перападамі тэмператур змяняецца не толькі яго таўшчыня, але і структура.

Работнік Асвода нагадаў, калі праваліліся пад лёд, самае галоўнае - не паддавацца паніцы. Пакуль паміж слаямі адзення застаецца паветра, вы зможаце трымацца на плаву. Каб выбрацца з палонкі, налягайце грудзьмі на лёд і шырока расстаўце рукі, тым самым вы павялічыце плошчу апоры і паменшыце ціск. Выбраўшыся з вады, ўставаць катэгарычна забаронена, бо можна зноў праваліцца пад лёд. Неабходна адкаціцца далей і паўзком дабірацца да берага.

Калі вы раптам апынуліся відавочцам, то ў першую чаргу ацаніце абстаноўку. Падумайце, ці зможаце дапамагчы чалавеку або лепш паклікаць яшчэ каго-небудзь на дапамогу? Бо, пры няправільных дзеяннях ёсць пагроза самому аказаць пада лёдам. Для аказання дапамогі пацярпеламу, узброіцеся палкай альбо вяроўкай. Падпаўзіце да месца пралому лёду за 3-4 м і кіньце наяўнае сродак выратаванне. Пасля здабывання з вады неабходна пацярпелага адразу ж адвесці ў цёплае месца і выклікаць хуткую дапамогу.

Памятаеце, ваша бяспека ў вашых руках. Беражыце сябе і сваіх блізкія

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть