image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міёры. Прафілактычная работа з зачынам на будучыню

1129

У Міёрскім раёне не заканчваецца прафілактычная работа ў населеных пунктах. Яе мэта – змяншэнне пажараў і іх наступстваў. На мінулым тыдні супрацоўнікі МНС раённага адзела па надзвычайных сітуацыях наведалі жыхароў Міёрскага сельскага Савета і горада Дісна, дзе дапамаглі катэгарыраванным грамадзянам ва ўстаноўцы пажарных апавяшчальнікаў.

Апавяшчальнікі ўжо даўно даказалі сваю карысць. Не адно жыцце выратавана дзякуючы гэтаму легкаму ў карыстанні прыбору. У выпадку пажару ен падасць вельмі гучны сігнал, папярэдзіўшы ўладальнікаў аб небяспечнасці. І большая неабходнасць у яго устаноўцы маецца менавіта ў хатах і кватэрах катэгарыраваннай частцы насельніцтва. Таму супрацоўнікі МНС у Міерах сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра па сацыяльнаму абслугоўванню насельніцтва правялі рэйд, у ходзе якога ўстанавілі апавяшчальнікі.

Супрацоўнікі МНС перакананы, што такая мера дапаможа зменшыць колькасць пажараў і загінуўшых ад іх людзей. Але з жыхарамі правялі і кароткі інструктаж аб правілах карыстання прыладай: трэба своечасова мяняць элемент сілкавання і сачыць за спраўнасцю правадоў, толькі ў гэтым выпадку можна быць перакананым у тым, што ў нужны момант ен папярэдзіць бяду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть