image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бацькі, будзьце прыкладам для сваіх дзяцей

1276

Самае галоўнае ў прафілактыцы пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём – гэта не проста забароны, якія прыводзяць да жадання дзіцяці іх абыйсці, а абгрунтаванае і аргументаванае тлумачэнне.

Неабходна даступна і падрабязна расказваць дзецям аб правілах пажарнай бяспекі, вучыць, як правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару. Аднак акрамя навучання дзяцей, пра праблему ўзнікнення пажараў у побыце неабходна нагадваць і бацькам, тым, хто свім прыкладм паказвае дзіцяці правілы бяспекі. Такую мэту носяць мерапрыемствы, якія праходзяць ва ўстановах адукацыі.

На гэтым тыдні прадстаўнікі Віцебскага гарадскога аддзела па НС правялі сустрэчу з бацькамі ў Сярэдняй школе №10 г.Віцебска. Бацькоў азнаёмілі з лічбамі статыстыкі пажараў, прыводзячы прыклады надзвычайных сітуацый па прычыне дзіцячага свавольства, робячы акцэнт на тым, што нельга пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей. Прадстаўнік МНС заклікаў прысутных праверыць працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, устаноўленых дома, а ў выпадку іх адсутнасці - усталяваць у жылых памяшканнях, акрамя таго, звярнуць увагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў домаўладаннях, а таксама электрычнай праводкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть