image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Маршрут бяспекі

471

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе работнікі Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў населеных пунктах раёна, рухаючыся па маршруце аўтамагазіна.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў работнікі МНС расказалi аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, закранулi праблемныя пытанні бяспекі насельніцтва. Актуальнымі тэмамі сустрэч сталі эксплуатацыя электраабсталявання, бяспека дзяцей, паводзіны ў надзвычайных сітуацыях.

Прадстаўнікі МНС акцэнтавалі ўвагу і на меры пажарнай бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі, пячным ацяпленнем. Распавялі аб колькасці пажараў і аб колькасці загінулых людзей ад пажараў у мінулым і гэтым годзе. Рухаючыся па маршруце аўтамагазінаў, жыхарам вёсак расказалi аб неабходнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Усе прысутныя грамадзяне паабяцалі надаць гэтым пытанням належную ўвагу. У сваю чаргу работнікі МНС раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть