image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шуміліна. Пост бяспекі на аўтастанцыі

269

У рамках правядзення пажарна-прафілактычнай работы на тэрыторыі Шумілінскага раёна супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі "Пост бяспекі" для пасажыраў на аўтастанцыі гарадскога пасёлка Шуміліна. Асноўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі грамадзяне сталага, пенсійнага ўзросту.

Работнікі МНС давялі інфармацыю пра сітуацыі, якая склаліся з пажарамі і гібеллю людзей на іх тэрыторыі, прывялі канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных печаў, агрэгатаў і электраабсталявання, а таксама недапушчэння курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення.

Таксама работнікі МНС нагадалі правілы паводзін у выпадку ўзнікнення пажару і правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі сваіх домаўладанняў акцэнтавалі ўвагу пасажыраў на важнасці ўстаноўкі ў жылых дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, дэманстравалі, як яны працуюць, з прыкладамі станоўчых спрацовак АПА. Знаёмілі пасажыраў з мабільным дадаткам "МНС Беларусі: дапамога побач", раздавалі наглядную прадукцыю прафілактычнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть