image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гарадок. Разам ідзем да бяспекі

264

10 студзеня намеснік начальніка Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сураўнеў Юрый Пятровіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам яслі-сада № 2 горада Гарадка.

У першую чаргу Юрый Пятровіч нагадаў персаналу садка аб захаванні неабходных патрабаванняў пажарнай бяспекі для папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей, таксама давёў аператыўную абстаноўку з пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі вобласці і раёна, прывёў найбольш значныя прыклады пажараў і прычыны іх узнікнення. Асабліва рабіўшы ўпор, што ў Віцебскай вобласці на 8 студзеня ўжо загінула 6 чалавек і ўсе з'яўляліся пенсіянерамі. Растлумачыў прынцып працы і месцы ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка. Растлумачыў асноўныя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару па прынцыпе «пяць крокаў выратавання». Нагадаў работнікам дзіцячага садка, як карыстацца вогнетушыцелем.

Таксама ў сваім выступленні Юрый Пятровіч звярнуў увагу на мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», дзе сабрана больш за 50 пазаштатных сітуацый, якія могуць адбыцца з чалавекам, з канкрэтнымі прыкладамі, як трэба дзейнічаць пры трапленні ў іх. У завяршэнні сустрэчы работнікі ўстановы задавалі пытанні, якія цікавяць, на якія атрымалі разгорнутыя адказы, а выратавальнік, для лепшага засваення матэрыялу, раздаў брашуру «МНС Беларусі: Дапамога побач» і прадэманстраваў відэафільмы «бацькі Беражыце дзяцей», «правілы паводзін падчас пажару», «Пажары ў жылым сектары».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть