image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. На тэму бяспекі

469

З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у Лепельскім раёне працягваюцца сустрэчы кіраўніцтва аддзела з працоўнымі калектывамі. На гэты раз у зону ўвагі патрапілі РУП «Белтэлекам», СПФ «Заазер'е», ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля».

У пачатку сваіх выступаў работнікі МНС азнаёмілі прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах, якая складваецца на тэрыторыі вобласці і Лепельскага раёна. Прывялі прыклады і абставіны гібелі людзей ад знешніх прычын, акцэнтаваўшы ўвагу на факты гібелі людзей па прычыне злоўжывання спіртнымі напоямі і курэння ў ложку.

Прадстаўнікі МНС спыніліся падрабязней на гібелі дзяцей, пазначыўшы праблему пакідання непаўналетніх без нагляду. Не пакінулі без увагі пытанні выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання і нагадалі ўсім аб неабходнасці падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню правільных дзеянняў пры ўзнікненні пажару, парадку выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, дзеянняў па забеспячэнню ўласнай бяспекі, уменню карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Усім прысутным былі раздадзены памяткі на супрацьпажарную тэматыку.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть