image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дуброўна. З клопатам пра старэйшае пакаленне

1131

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей сталага ўзросту дубровенскія ратавальнікі арганізавалі «Пост бяспекі» ў краме «Капеечка».

 

Падчас працы «Паста бяспекі» ратавальнікі навучылі жыхароў сталага ўзросту, як пазбегнуць узнікнення надзвычайнай сітуацыі ў сваім домаўладанні, а таксама як дзейнічаць, калі ўсё ж яна адбылася.

Падчас навучання пакупнікі ўспомнілі тэлефоны экстранных службаў, правілы эксплуатацыі пячнога і электраабсталявання, а таксама работнікі МНС распавялі пра важнасць устаноўкі ў сваім жыллі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які дапаможа апавясціць свайго гаспадара аб узнікненні пажару на ранняй стадыі. Тым самым прыняць хуткія меры для яго ліквідацыі і захаваць не толькі сваё жыццё, але і маёмасць, якое нажывалася цяжкай працай.

Таксама ўсім удзельнікам акцыі было прапанавана прагледзець відэа фільмы, у якіх адлюстраваны прыклады пажараў і іх прычыны, а таксама азнаёміцца з мабільным дадаткам МНС Беларусі «Дапамога побач».

А за актыўны ўдзел у навучанні ў галіне бяспекі ўсе атрымалі навучальныя брашуры, з дапамогай якіх яны змогуць замацаваць атрыманыя веды па бяспецы ў хатняй абстаноўцы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть