image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. У Новы год з правіламі бяспекі

338

Новы год - гэта цудоўны і незабыўны час. Аднак у святочнай мітусні дарослыя і дзеці часта губляюць пільнасць, забываючыся на элементарныя правілы бяспекі. Каб не азмрочыць святы сумнымі падзеямі работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» сустрэліся з навучэнцамі Баброўскай пачатковай школы Лепельскага раёна.

Мерапрыемства пачалося з пытання: "Што прыносяць нам навагоднія святы?". Адказаў было шмат: камусьці – святочны настрой, падарункі, Дзядулю Мароза і Снягурку, а камусьці – салюты, феерверкі, петарды. Таму ратавальнікі нагадалі дзецям пра небяспеку піратэхнічных вырабаў, пагаварылі пра асаблівасці ўстаноўкі навагодняй елкі і выкарыстання электрагірлянды ў перыяд навагодніх і калядных святаў. Не засталася без увагі і тэма недапушчальнасць выхаду на тонкі лёд.

Тэматычныя конкурсы і віктарыны на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці дадалі ўдзельнікам акцыі настрою, а самыя актыўныя хлопцы паўдзельнічалі ў тэатр-экспромце, адлюстроўваючы герояў мультфільма «Чароўная кніга».

У завяршэнні сустрэчы школьнікі паабяцалі, што будуць выконваць правілы бяспекі, а інспектар пажадала рабятам добрага настрою, выдатных адзнак, і самае галоўнае, бяспечнага Новага года.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть