image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вiцебскi раен: З пажаданнем бяспечнага Новага года

926

З мэтай папярэджання пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі ў Вiцебскiм раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

У гэты раз работнiкi Вiцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з пажылымі грамадзянамі з аддзялення дзённага знаходжання ГУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вiцебскага раёна" ў аграгарадке Кіраўская.

У ходзе мерапрыемства старшы iнжынер Вiцебскага раеннага адзела па надзвычайных сiтуацыях Дзмiтрый Мамойка рассказаў прысутным пра акцыю «Бяспечны Новы год!», аб яе мэтах і задачах, надаўшы асаблівую ўвагу захаванню мер пажарнай бяспекі ў перыяд святкавання калядных і навагодніх святаў. Ратавальнік нагадаў аб небяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў, правілах ўстаноўкі навагодняй елкі, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама пересцярог прысутных аб небяспецы выхаду на тонкі лёд. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі навучальныя відэафільмы, прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне і конкурсах па асновах бяспекі жыццядзейнасці падчас навагодніх святаў з уручэннем буклетаў «Бяспечны новы год», праспявалі супрацьпажарныя прыпеўкі.

Трэба аддаць належнае прысутным людзям пенсійнага ўзросту. Яны ўважліва слухалі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў бяспекі жыццядзейнасці і віктарыне ад ратавальнікаў, а ў завяршэннi гэтай цёплай сустрэчы работнiкi Вiцебскага райаддзела пажадалі ўсім моцнага здароўя і бяспечнага Новага года!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть