- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Браслаў. Рэйды даюць вынікі
Адзін з галоўных складальнікаў дзейнасці раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – пажарна-прафілактычная работа. У поле зроку інспектараў дзяржпажнагляду, якія кантралююць выкананне правіл пажарнай бяспекі, планамерна трапляюць розныя прадпрыемствы і арганізацыі. Не застаюцца па-за ўвагай і будаўнічыя пляцоўкі. Такія аб’екты, як правіла, – зона павышанай небяспекі, дзе верагоднасць ЧЗ трэба прадбачыць загадзя.
Цяпер, у міжсезонне, буйных аб’ектаў будаўніцтва ў раёне ўсяго два: узвядзенне 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Кастрычніка і рэканструкцыя з капітальным рамонтам будынкаў Браслаўскага РЭСа. Таму накіроўваемся менавіта туды. Праўда, з мэтай ужо паўторнага кантролю.
Справа ў тым, што да будаўнічых пляцовак свае патрабаванні пажарнай бяспекі, якія, безумоўна, трэба выконваць. У кожным вагоне-бытоўцы абавязкова павінен быць вогнетушыцель, падчас ацяпляльнага сезону рабочым дазваляецца выкарыстоўваць абагравальнікі, але толькі ў іх прысутнасці. Самаробныя прыборы, напрыклад, тыя ж «буржуйкі» – табу. Унутры часовага жылля таксама забараняецца курыць. Акрамя таго, электраправодка павінна быць унутры металічных труб, а ўсе лямпачкі закрыты плафонамі. Наяўнасць АПА – пажадана. На кожны вагон-бытоўку наносіцца інвентарны нумар, назва і дадзеныя пра адказнага за пажарную бяспеку арганізацыі, у тым ліку за своечасовы інструктаж з работнікамі. Яшчэ адно патрабаванне звонку – наяўнасць на тэрыторыі будоўлі не менш за два цалкам укамплектаваных пажарных шчыта. Правілы выконваемыя, але на справе часта ігнаруюцца, што можа прывесці да сур’ёзных праблем і нават бяды.
Так і на момант тэхналагічных праверак РАНС будаўніцтва жылога дома вялося не без парушэнняў. Падраднай арганізацыі Брасласкай ПМК-42 было прадпісана забяспечыць будаўнічую пляцоўку супрацьпажарным інвентаром і першаснымі сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з праектам вытворчых работ, абсталяваць месца для курэння на будаўнічай пляцоўцы, складзіраваць будаўнічыя матэрыялы і смецце ў вызначаных месцах. Рэйд даў свае вынікі: прапанаваныя пажарнымі мерапрыемствы ліквідаваны ў поўным аб’ёме.
На другім аб’екце – рэканструкцыі Браслаўскага РЭС – падрадная арганізацыя ААТ «Віцебскгандальбуд» таксама выправіла сітуацыю: будаўнічая пляцоўка падчас другой праверкі была аснашчана супрацьпажарным інвентаром і першаснымі сродкамі пажаратушэння, з’явілася і месца для курэння.
Пажарныя сваю работу выканалі, цяпер будаўнікі павінны прытрымлівацца патрабаванняў і памятаць, што праверкі праводзяцца не з мэтай пакараць, а каб захаваць людскія жыцці.