image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Пра самае галоўнае з ранніх гадоў

488

Сустрэчы работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з дзецьмі дзіцячага сада №5 гарадскога пасёлка ўжо сталі традыцыйнымі. Галоўная мэта мерапрыемства - навучыць падрастаючае пакаленне правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць іх асцярожнасці.

Ратавальнікі, падрыхтавалі для выхаванцаў дзіцячага сада цікавае і пазнавальнае мерапрыемства па асновах бяспекі. З дзецьмі адбылася займальная гутарка, у якой ім расказалі аб правілах пажарнай бяспекі. Дзецям патлумачылі, чаму "запалкі-дзецям не цацка", што гульня з агнём небяспечная, і агонь без нагляду можа ператварыцца ў жорсткага ворага чалавека, прыносячы беды і няшчасці.

Нагадалі калі агонь з'яўляецца сябрам і ворагам чалавека, затым праверылі, ці ведаюць якія небяспекі падцікоўваюць дома, у двары, у дзіцячым садзе. Таксама нагадалі дзецям нумары экстраных службаў. Нашы выхаванцы прадэманстравалі добрыя веды.

Усе хлопчыкі і дзяўчынкі засталіся вельмі задаволены. Праведзенае мерапрыемства застанецца ў дзіцячай памяці, а малыя будуць выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть