image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Паставы. «Не пакараць, а навучыць!»

1306

Пажарная бяспека будпляцовак раёна знаходзіцца пад пільным кантролем зацікаўленных службаў. Каб высветліць, наколькі дасканала на іх выконваюцца неабходныя патрабаванні, прадстаўнікі РАНС, упраўлення па капітальным будаўніцтве райвыканкама і раённай энергаінспекцыі рыгулярна праводзяць сумесныя рэйды.

Першы прыпынак рэйдавай группы – вуліца Савецкая, 73, у райцэнтры. Тут работнікі ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі” ўзводзяць морг. Работа на аб’екце кіпіць, завяршыць яе плануюць да канца года. Але візіцёраў цікавіць не ступень гатоўнасці будынка, а стан пажарнай бяспекі на тэррыторыі будаўнічай пляцоўкі. Таму, мінаючы галоўны аб’ект, накіроуваюцца ў бытоўку, дзе старанна правяраюць стан печкі, электраправодкі, аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, разетак. Таксама звяртаюць увагу на прыгоднасць бытавога памяшкання для выкарыстання, наяўнасць вогнетушыцеляў, іх колькасць і тэрмін службы. У ходзе агляду інспектары указваюць на выяўленныя парушэнні.

– Выправім! – запэўнівае галоўны інжынер “Рассвета Пастаўскага” Славамір Кухальскі.

Мэта такіх мерапрыемстваў заключаецца не столькі ў выяўленні парушэнняў, колькі у прафілактыца непажаданых выпадкаў. Вось і зараз інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Іршонак правеў інструктаж з работнікамі, нагадаў правілы бяспечных паводзін на працы і дома, азнаёміў з аператыўнай пажарнай абстаноўкай у раёне.

Наведала рэйдавая группа у той дзень і будпляцоўку малочнатаварнага комплексу ў Волахах.

– Рэйды носяць папераджальна-прафілактычны характар, – падсумаваў першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль. – Будаўнічыя пляцоўкі наведваем у тым ліку і па вечарах, каб праверыць, ці ахоўваюцца аб’екты. Парушэнні ёсць, але пасля заўваг яны хутка выпраўляюцца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть