image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Няма дыму без агню. Нават, калі гэта дым ад цыгарэты

615

Начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.Б.Чайкин сустрэўся з працаўнікамі льнозавода ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».

Ужо з першых слоў ратавальнікаў стала зразумела, што сустрэча не абмяжуецца простым маналогам, бо на застаўкі мультымедыя работнікам аб'екта па перапрацоўкі льну прапаноўвалася абмяняць цыгарэту на цукерку. І хоць жадаючых было няшмат, усё ж знайшліся добраахвотнікі, якія выкураць на адну цыгарэту менш.
Віталь Барысавіч пачаў свою размову з трагічнага прыкладу гібелі дваіх чалавек у кастрычніку гэтага года у гарпасёлку. Адзін з загінуўшых- работнік ААТ «Лёзненскі льнозавод», жыццё якога абарвалася з-за непатушанай цыгарэты. Што можа засцерагчы суседзяў і сваякоў курца? Аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты просты прыбор, па словах начальніка аддзелу, павінен быць усталяваны ў кожным жылым пакоі.
Госці ў форме нагадалі і аб іншых прычынах вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, да іх ставіцца пячное ацяпленне, парушэнні ў выкарыстанні электрычных прыбораў, дзіцячае свавольства. І на ўсё ў начальніка Лёзненскага РАНС ёсць прыклады з жыцця.
У завяршэнні мерапрыемства работнікі МНС прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны, разыгралі магніты з лагатыпам акцыі, а гэтак жа прадэманстравалі навучальныя відэафільмы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть