image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. Аб бяспецы – праз гульню

640

З незвычайным прапановай звярнуліся аршанскія ратавальнікі да работнікаў раённых аддзяленняў РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта». Ім прапанавалі пагуляць у Quiz. Але не просты, а прысвечаны тэме бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку пажарнай небяспекі курэння. Мерапрыемства прайшло ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё».

У прызначаны час работнікі арганізацый сабраліся ў сталовай ААТ «Орша-сэрвіс», дзе разбіліся на дзве каманды «Белтэлекам» і «Дудкі». Перад пачаткам гульні, работнікі МНС пацікавіліся ў удзельнікаў ці яны паляць, ці выконваюць культуру спажывання тытуню, а ў тых, хто не паліць цікавіліся, якія нязручнасці дастаўляюць ім курцы? Пасля чаго арганізатары мерапрыемства перадалі камандам сімвалічную цыгарэту, на якой тыя напісалі пажаданні курцам. Вядучы да пачатку гульні абвясціў, што на працягу ўсіх тураў Quizа можна будзе памяняць цыгарэту на цукерку. Пасля чаго быў дадзены старт гульні, на працягу якой удзельнікі змаглі павандраваць па старонках бяспекі, даведацца, як не патрапіць у зводкі МНС, успомніць, чым дапаможа аўтаномны пажарны апавяшчальнік бестурботным курцам.

Пакуль вырабляўся падлік балаў, інспектар МНС распавёў прысутным пра два асноўныя друкаваныя выдання пра жыццё Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь – часопісах «Служба выратавання» і «Юны выратавальнік». А таксама азнаёміў прысутных з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач » – якое дазваляе захаваць бяспеку ў сучасным мабільным свеце. Як вынік гульні каманда «Белтэлекам» абыйшла каманду «Дудкі» на адзін бал, але усе прадстаўнікі каманд атрымалі падарункі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть