image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель .З гутаркай аб бяспецы

627

Начальнік Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валянцін Эдуардавіч Лавец правёў прафілактычную гутарку з працоўным калектывам дзяржаўнай установы адукацыі «Поўсвіжскі яслі-сад Лепельскага раёна».

Начальнік падраздзялення азнаёміў прысутных з сітуацыяй, якая склалася з пачатку года ў раёне па пажарах, нагадаў асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, газавага і пячнога абсталявання.

Разам з работнікамі дзіцячага садка абмеркаваў алгарытм дзеянняў пры выяўленні узгарання, эвакуацыю дзяцей з будынка, правілы выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

Таксама ў выступе асабліва востра абмяркоўвалася пытанне папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў выратавальнік заклікаў не пакідаць дзяцей дома адных, не дазваляць ім песціцца з запалкамі і электрапрыборамі, навучаць правілам бяспекі і дзеянням у выпадку пажару, ну і вядома алгарытму выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы.

Прадстаўнік МНС акцэнтаваў асаблівую ўвагу прысутных на правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у домаўладаннях сем'яў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, неабходнасці своечасовага інфармавання аб фактах неналежнага догляду за дзецьмі камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме і іншых зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі.

Завяршэннем сустрэчы стала вывучэнне наглядна-выяўленчай прадукцыі МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть