image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Глыбокае. Самы важны ўрок перад канікуламі

524

Напярэдадні канікул працаўнікі МНС правялі ўрокі бяспекі з дзецьмі з Деркаўщынскай школы.

Навучальныя заняткі былі дапоўнены конкурснай праграмай і тэматычнымі гульнямі для дзяцей. Інспектар патлумачыў, чаму адбываюцца пажары па прычыне дзіцячага свавольства, прывёў некалькі прыкладаў, а таксама пагутарыў на тэму пажарнай бяспекі ў побыце і ў школе. Дзеці ахвотна адказвалі на зададзеныя пытанні, удзельнічалі ў навучальных гульнях і хваліліся, якія правілы пажарнай бяспекі яны ўжо ведаюць і выконваюць.
Не абмінулі і правілы паводзін пры пажары. Быў абмаляваны алгарытм дзеянняў падчас узгарання, правілы выкліку пажарнай службы і бяспечнай эвакуацыі з задымленага памяшкання.
Затым работнік МНС прэзентаваў часопіс «Юный спасатель» і мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач». А тыя дзеці, у якіх яно ўжо было ўстаноўлена на тэлефоне, адразу былі ўзнагароджаныя памятнымі падарункамі.
На заканчэнне сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга МНС» і змаглі акунуцца ў адну з серый разам з героямі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть