image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Займальныя заняткі з дашкалятамі

505

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» прадстаўнікі Талачынскага падраздзялення МНС правялі навучальны занятак з выхаванцамі Варанцэвіцкай дзіцячага саду.

Для дзяцей быў праведзены цікавы, а галоўнае карысны і важны Урок бяспекі. Дзеткам было прапанавана паўдзельнічаць у розных конкурсах, у якіх яны ўспаміналі тэлефоны экстраных службаў, вучыліся правільна выклікаць выратавальнікаў пры дапамозе макета тэлефона, ўспаміналі правільныя дзеянні пры пажары. Разам з інспектарам прапаганды Марынай Назаранка выбіралі для гульняў толькі бяспечныя цацкі, у гульні «А ўцячы ад пажару» вучыліся выходзіць з задымленага памяшкання, адгадвалі загадкі на тэму бяспекі.

У завяршэнні сустрэчы дзецям былі паказаны мультфільмы з цыклу «Чароўная кніга МНС», распрацаваныя беларускімі ратавальнікамі спецыяльна для навучання дзяцей правілам бяспекі, а таксама ўручаны цікавыя і пазнавальныя размалёўкі, якія не толькі дапамогуць праявіць творчыя таленты рабят, але і нагадаюць аб правілах бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть