image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гарадок. Тактыка-спецыяльныя вучэнні на аб'екце жыццезабеспячэння

791

Сёння на аб'екце жыццезабеспячэння, цэнтральнай кацельні горада Гарадка, праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні, у якіх прыняла ўдзел пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 Гарадоцкага раённага аддзела па НС.

   Перад пачаткам вучэнняў у рамках акцыі «За бяспеку разам» намеснік начальніка Гарадоцкага РАНС Сураўнёў Юрый Пятровіч правёў заняткі з персаналам аб'екта па дзеяннях у розных сітуацыях, выступіў перад работнікамі аб'екта, дзе агучыў пытанне неасцярожнага абыходжання з агнём.
  З мэтай недапушчэння гібелі і траўматызму дзяцей на пажарах Юрый Пятровіч нагадаў усім работнікам пра недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.

  Паводле задумы вучэнняў адбыўся выбух ацяпляльнага катла з наступным гарэннем унутры кацельні на плошчы 100 кв.м., дзе маюцца 2 пацярпелых з ліку абслугоўваючага персаналу. Работнікі кацельні па тэлефоне 112 паведамляе пра пажар дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання Гарадоцкага раённага аддзела па НС і прыступае да самастойнага тушэння пажару.
     Ратавальнікі, якія прыбылі да месца НС, стварылі баявыя ўчасткі, правялі выратаванне і эвакуацыю пацярпелых, арганізавалі тушэнне пажару і абарону сумежных памяшканняў.
 У ходзе правядзення вучэнняў умоўны пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны. З пастаўленай задачай адміністрацыя аб'екта, работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, службы ўзаемадзеяння справіліся паспяхова.

  Мэтай правядзення тактыка-спецыяльных вучэнняў з'яўляецца навучанне асабістага складу тактыцы тушэння пажараў, адпрацоўка пытанняў узаемадзеяння пры тушэнні пажараў з іншымі службамі раёна і навучанне абслугоўваючага персаналу дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть