image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Паставы. У гасцях у ратавальнікаў

1091

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!», у гасцях у Пастаўскіх ратавальнікаў пабывалі выхаванцы аздараўленчага лагера касцёла св. Антонія Падуанскага «Праменьчык».

Работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу дзяцей на выратаванні людзей, на магчымых надзвычайных сітуацыях, на тое, як не дапускаць памылак, і не стаць закладнікам вогненнага палону. Каб дзецям было зразумела ўсё аб працы выратавальніка, як і чым ён ратуе людзей, пажарныя паказалі баявую вопратку, апараты на сціснутым паветры, паветраныя падушкі і многае іншае.

Тэорыя хутка перарасла ў практыку. Дзецi прымяралі баявую вопратку, спрабавалі дыхаць паветрам праз апарат.
Другой часткай занятка стала праца з вадой. Як падаць вогнетушачае рэчыва да месца ўзгарання, як абыходзіцца са стваламі, які ціск дае пажарны аўтамабіль, і якая даўжыня ў воднай бруі. Пытанняў было шмат. Кожны з дзяцей, паспрабаваўшы папрацаваць з рукавамі і стваламi нешта пытаў.

Хтосьці вырашыў паступаць у ВНУ МНС, нехта захацеў працаваць у аддзеле. Амаль усе прыйшлі да адназначнага меркавання, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць, і паабяцалі ніколі не парушаць правілы пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть