image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебскі раён: зберажом ўраджай разам!

592

Адказны і вырашальны этап сельскагаспадарчых работ – уборка ўраджаю. Вельмі важна не толькі своечасова ўбраць ураджай, але і зберагчы яго ад крадзяжоў, псуты і пажараў.

Значны ўрон прыносяць сельскагаспадарчым прадпрыемствам пажары, якія адбыліся на збожжаўборачных камбайнах. Таму ў мэтах недапушчэння ўзгаранняў сельскагаспадарчай тэхнікі работнікі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.

Пры правядзенні рэйдаў на мехдворах работнікі МНС асаблівую ўвагу звярталі на аснашчанасць уборачнай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, недапушчэнне курэння ў неналежных месцах, а таксама веданне работнікаў сельскагаспадарчай сфера дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару.

Не меншую пажарную небяспеку ўяўляюць сабой тэхналагічныя працэсы сушкі, ачысткі і захоўвання збожжа. Таму ратавальнікі пабывалі і на зернесушыльных комплексах. Праверылі захаванне рэжыму сушкі збожжа і праінструктавалі работнікаў мерам бяспекі жыццядзейнасці.

Каб не адбылося вогненных надзвычайных сітуацый, усім працаўнікам сельскай гаспадаркі трэба памятаць, што захаванне правілаў пажарнай бяспекі – абавязак кожнага, ад выканання якога залежыць захаванасць ураджаю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть