image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Паставы. З клопатам пра ўсіх

617

Як паказвае практыка, вучыць насельніцтва правілам бяспекі можна ў любым узросце. Такія веды патрэбныя і дзецям, і іх бацькам, і грамадзянам пенсійнага ўзросту. Менавіта з пенсіянерамі г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна і прайшла прафілактычная сустрэча. Мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”.

Работнікі МНС падрыхтавалі для грамадзян гарпасёлка цэлую “Тэрыторыю бяспекі”, у якой была арганізавана работа па тэматычных зонах. Кожная пляцоўка мела сваю накіраванасць. Пра пячное ацяпленне была пляцоўка пад назвай “Печкі-лавачкі”, пра парушэнне правілаў электрычнай бяспекі – «Электрык», пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – «АПА», пра мабільны дадатак «Дапамога побач» расказвалася на аднайменнай пляцоўцы. Карысталіся попытам зоны ведаў і наглядна-выяўленчай прадукцыі. А калі бабуля прыходзіла з унукамі, то было цікава і дзецям – іх чакала дзіцячая літаратура пра правілы бяспекі.

Першы намеснік начальніка аддзела Ожаль В. А. адказваў на ўсе пытанні жыхароў, расказваў пра работу печаў і электрычнасці, пра дадатак і апавяшчальнікі. Акрамя ведаў, усе атрымалі падарункі ад МНС – буклеты і кнігі.

Галоўнае, каб насельніцтва ведала, як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сітуацыі.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть