image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебскі раён: прафілактыка – галоўная зброя ў выратавальнiкаў

345

Пажарабяспечны стан жылога фонду - на пастаянным кантролі ў супрацоўнiкаў Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І галоўнай зброяй у дасягненні пастаўленай мэты з'яўляецца прафілактыка пажараў шляхам правядзення растлумачальнай працы з насельніцтвам.

На гэтым тыдні ў поле зроку ратаўнікоў Віцебскага раёна трапілі домаўладання Заронаўскага і Лятчанскага сельсаветаў. Работнікі МНС пры правядзенні прафілактычных рэйдаў растлумачвалi грамадзянам асноўныя патрабаванні заканадаўства ў галіне пажарнай бяспекі, захаванне якіх знізіць рызык узнікнення пажару. Домаўладальнікам ратавальнікі рэкамендавалі ўжо пачаць прыводзіць у адпаведны стан печы, бо як гаварыцца «рыхтуй сані летам». Акцэнтавалі ўвагу і на неабходнасцi кантролю за станам электрычнай праводкі, і на эксплуатацыю толькі спраўных электрапрыбораў. Таксама ратавальнікі прыводзілі станоўчыя прыклады спрацоўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і рэкамендавалі паставiць іх у домаўладаннях.

Акрамя таго, грамадзянам тлумачыліся магчымыя трагічныя вынiкi курэння ў стане алкагольнага ап'янення і пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть