image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Першы выратавальнік на вёсцы Расонскага раёна

808

З мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх выратавальнікі Расонскага раёна правялі навучальны квэст "Першы выратавальнік на вёсцы" для жыхароў вёски Клясціцы.

Пачалося мерапрыемства з прафілактычнай гутаркі, на якой прысутным давялі сітуацыю, якая склалася з пажарамі на тэрыторыі раёна, вобласці і Рэспублікі. Далей ратавальнікі распавялі пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і як іх пазбегнуць. Пасля гутаркі ўдзельнікі мерапрыемства, падзяліўшыся на каманды, прыняліся выконваць задачы на пляцоўках квэста.

Каманды, умоўна выклікалі выратавальнікаў, праводзілі дэмеркурызацыйныя працы, выбіралі, чым можна затушыць малое ўзгаранне, прымяралі баявую вопратку выратавальнікаў-пажарных, распавядалі і паказвалі правілы прымянення першасных сродкаў пажаратушэння. Кожны змог праверыць сябе на веданне правілаў пажарнай бяспекі ў розных сітуацыях.

Пасля паспяховага праходжання квэст-гульні жыхароў вёскі чакала пажарная машына, дзе выратавальнікі прадэманстравалі пажарна-тэхнічнае абсталяванне і яго магчымасці.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть