image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. Лета бяспечнага колеру

580

Канікулы - чароўны час, які дзеці заўсёды чакаюць з нецярпеннем. Гэта пара весялосці і новых адкрыццяў, свабоды і велізарнай колькасці важных спраў. Але ў чарадзе радасных і яркіх падзей нельга забывацца на тое, што кожнага з нас могуць чакаць і небяспечныя прыгоды.

Менавіта пра выкананне правіл бяспекі вядзецца размова з навучэнцамі ўстаноў адукацыі горада ў рамках праекта «Бяспечныя канікулы», які ўжо не першы год рэалізуюць спецыялісты аддзела па працы з дзецьмі і моладдзю Цэнтра культуры г. Наваполацка і Наваполацкім гарадскім аддзелам па надзвычайных сітуацыях.

А напярэдадні летніх канікул тэма дзіцячай бяспекі становіцца асабліва актуальнай. Пазнавальна-забаўляльная праграма «Лета бяспечнага колеру» прайшла ва ўстанове культуры з 21 па 23 мая. Гледачамі сталі дзеці з пачатковай школы і выхаванцы дашкольных устаноў горада. Касцюміраваныя героі – Васіліса і Дамавічок Кузя – не толькі нагадалі школьнікам пра правілы бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях, але і далі магчымасць адчуць сябе героем-выратавальнікам. У гульнявой форме юныя жыхары Наваполацку прымералі на сябе элементы касцюма выратавальніка-пажарнага, праявілі кемлівасць пры падрыхтоўцы інвентара і абсталявання для тушэння пажару, хутка і без прыгод дабраліся на «спецаўто» да месца здарэння і змаглі самастойна патушыць імправізаваны пажар. Такім чынам, дзеці не толькі атрымалі і замацавалі веды па бяспецы, але і на практыцы адпрацавалі некаторыя правілы паводзінаў падчас пажару.

У завяршэнні сустрэчы артысты запрасілі ўсіх будучых пажарных на танцавальны флэшмоб. Бо і ў супергерояў таксама павінны быць хвілінкі адпачынку і рэлаксу ў коле добрых сяброў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть