image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Сенненскім раёне завяршыўся другі этап акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!»

575

Як пазбегнуць трагедыі, абараніць сваю сям'ю, а ў першую чаргу дзяцей? Адказ просты: «Не пакідайце іх адных!»

 

У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!» працаўнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы з дарослымі і дзецьмі ў дзіцячым аддзяленні Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзяржаўных установах адукацыі "Яслі-сад № 1 г.Сянно », " Яслі-сад №2 г.Сянно " Яслі-сад №3 г.Сянно ».

Пры наведваньні дзіцячага аддзялення Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі дзецям і іх бацькам аб небяспецы дзіцячага свавольства з агнём, на вадзе, аб правілах бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікул, паўтарылі нумары тэлефонаў экстраных службаў. Каб праверыць як засвоена інфармацыя, правялі віктарыны і конкурсы, а ў завяршэнне мерапрыемства бацькам і дзецям ўручылі тэматычныя памяткі і размалёўкі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. На бацькоўскіх сходах ўстаноу адукацыі ратавальнікі правялі гутаркі з бацькамі і дзецьмі аб правілах паводзін пры надзвычайнай сітуацыі на тэму «Папярэджанне дзіцячага траўматызму - навучанне дзіцяці правілам бяспекі» з дэманстрацыяй фільмаў «Кошт імгненні», «Недзіцячыя гульні 2».

Бацькам і іх дзецям ратавальнікі пажадалі бяспечных канікул!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть