image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мiёры. Асноўная мэта – змяншэнне пажараў і гібелі людзей

754

Сёння Міёрскі раён наведаў намеснік начальніка Віцебскага абласнога упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Макеенка Аляксей Мікалаевіч. Падчас візіту ён сустрэўся з жыхарамі вёскі Новы Пагост, нагадаўшы асноўныя правілы бяспекі ў вясковай мясцовасці.

На сельскі сход прыйшлі прадстаунікі працоўных калектываў, якія ёсць у населеным пункце, мясцовай улады, адукацыі, медыцынскія работнікі, а таксама жыхары.

Аляксей Мікалаевіч нагадаў, што большасць пажараў здараецца з-за чалавечага фактара: не дагледзеў, запамятаваў, ці проста не захацеў – і бяда ўжо ходзіць побач. А гарэць у кожнай хаце ёсць чаму: пячное атапленне, электрычная сетка і прылады, хатняя мэбля. А запалкі ці вугалёк з печы, асабліва ў дзіцячых руках, “дапамогуць” стварыць гэты пажар. Таму з боку дарослых павінна быць пастаянная ўвага як за сваімі дзеяннямі, так і за дзіцячымі. Для таго, каб у дзяцей не было саблазну паспрабаваць нешта запаліць, трэба запалкі хаваць у бяспечнае і далёкае ад дзяцей месца, своечасова прыводзіць у бяспечны стан ацяпленне, сачыць за спраўнасцю электрычных прыбораў.

Як вядома, няма дыма без агню. А вось на дым зрэагуе аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пры ўзнікненні ззгарання ён громкім сігналам апавясціць аб ім жыхароў, тым самым дасць ім шанс на выратаванне свайго жыцця і маёмасці.

Госць з Віцебска таксама нагадаў аб карысці мабільнага дадатка “МНС Беларусі. Дапамога побач”. На памяць аб сустрэчы жыхары атрымалі каштоўныя лістоўкі і памяткі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть