image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дуброўна. Не дапусціць пажараў

441

У перыяд з 2 па 19 красавіка на тэрыторыі Дубровенскага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да веснавого пажаранебяспечнага перыяду.

– Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, – распавёў Жызнеўскі У.Р., кіраўнік Дубровенскага раённага аддзела па НС. – Варта інфармаваць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учынёных грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

Першараднай задачай акцыі з'яўляецца аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказанне дапамогі пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. Варта акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэнне ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть