image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Працяг будзе!

430

У Сенненскім раёне завяршыўся першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». На базе першай гарадской школы супрацоўнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі дзеці і іх бацькі.

Прадстаўнікі МНС арганізавалі працу інтэрактыўнай пляцоўкі “5 крокаў выратавання”. Ідучы ад адной пляцоўкі да іншай, дарослыя і дзеці атрымлівалі новыя веды па бяспецы жыццядзейнасці. На адной з пляцовак ім прапаноўвалася пазнаёміцца з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач», на наступнай - падзяліцца ведамі дзеянняў, калі раптам апынуліся ў натоўпе.

Таксама навучэнцы прынялі ўдзел у квэст-гульні «Надзвычайная сітуацыя», на ўсіх этапах якой дзеці праявілі камандны дух, бо заданні былі не з лёгкіх. І толькі шляхам прыкладваемых намаганняў кожнага члена каманды, ім удалося дасягнуць поспеху і паказаць добры вынік. Удзельнікі квэст-гульні атрымалі патрэбныя веды. Незалежна ад занятага месца ў якасці падарункаў ад супрацоўнікаў аддзела па надзвычайных сiтуацыях юныя сенненцы атрымалі навучальную літаратуру.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть