image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Ушачах скончыўся першы этап акцыі

525

У рамках правядзення першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» ва Ушацкім раёне прайшла хваля мерапрыемстваў і сустрэч з дзецьмі і іх бацькамі.

Ва ўстановах адукацыі, спартыўных і іншых аб'ектах района з дзецьмі, а таксама іх бацькамі ў рамках кампаніі «Правядзі час з карысцю» арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, праведзены гульні, а таксама квэст «Надзвычайная сітуацыя». Як выклікаць ратавальнікаў? як правільна сабраць ртуць з разбітага градусніка? і многія іншыя пытанні стаялі перад удзельнікамі, ім даводзілася вырашаць задачы рознай складанасці, а зрабіць гэта неабходна было максімальна хутка і правільна. Таксама кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага выратавальніка, прымерыўшы на сябе баявую вопратку выратавальніка.

Удзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і папоўнілі свой багаж ведаў па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, а лепшыя з іх атрымалі каштоўныя прызы і падарункі.

 

 

 

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть