image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей

568

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей прайшла сустрэча ў працоўным калектыве закрытага акцыянернага таварыства «Меркам» у горадзе Орша.

Усе мы ў паўсядзённым жыцці звязаны з гандлем. Наведваючы крамы і гандлёвыя цэнтры, мы хочам быць упэўненымі, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі дзеянні персаналу будуць зладжанымі, дакладнымі і дазволяць максімальна засцерагчы жыццё людзей.

У краме нумар 8 ЗАТ «Меркам» сабраліся яе працаўнікі і адміністрацыя , члены добраахвотнай пажарнай дружыны.

Да ведама тых, хто сабраўся ў зале, начальнік Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях давёў інфармацыю аб становішчы з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і Аршанскім раёне. Ён распавёў аб асноўных прычынах узнікнення трагедыі і агучыў меры па недапушчэнні падобных фактаў. Падчас размовы значны акцэнт быў зроблены на ўменне грамадзян дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, правільна выклікаць пажарную аварыйна-выратавальную службу, карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння. Былі дадзены рэкамендацыі па ўстаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Таксама прысутных азнаёмілі з функцыяналам мабільнага дадатку МНС Беларусі «Дапамога побач».

У завяршэнні мерапрыемства быў прадэманстраваны відэаролік на супрацьпажарную тэматыку і раздадзена наглядна-выяўленчая літаратура.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть