image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Моладзь Аршанскага раёна ўзгадала правiлы бяспекi

2420

У Аршанскім раёне дзякуючы акцыі «Бяспека - у кожны дом!» ужо больш за 800 юнакоў і дзяўчат сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў навучылiся правілам бяспекі з дапамогай работнікаў Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайным сітуацыям.

Ратавальнікі правялi заняткi, на якiх пазнаёмiлi студэнтаў з правiламi поводзiнаў у экстрэмальных сiтуацыях I стварылi ўмовы для фармiравання асноўных уяўленняў аб пажарнай бяспецы i выхавання пачуцця адказнасцi за свае поводзiны.

Моладзь з вялікай радасцю ўдзельнічала ў прафілактычнай гутарцы, выпрабоўвала свой розум і кемлівасць у гульні «Дзе логіка?». Падчас правядзення гульні студэнты пазнаёмiлiся з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, навучылiся карыстацца вогнетушыцелем, прымерылi сапраўдную вопратку пажарнага, узгадалi правілы пражывання ў інтэрнаце і правілы эвакуацыі, многія ўсталявалі на свае тэлефоны мабiльную праграму МНС Беларусі «Дапамога побач». Для замацавання ведаў студэнтам быў прадэманстраваны відэаролік «Бяспека - у кожны дом!».

Не засталiся юнакi i дзяўчаты абыякавымi да выступлення начальніка Аршанскай выратавальнай станцыі Савета "Таварыства выратавання на водах» Аляксандра Саўчанкi. Ён расказаў пра трагічныя выпадкi на вадаёмах, нагадаў правілы паводзін і бяспекі.

Пад дэвізам «Роўны навучае роўнага» прыняў удзел у правядзенні акцыі курсант 4 курса Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Мікіта Смятаннікаў. Таксама дапамогу выратавальнікам аказвалі юныя члены «Беларускай маладзёжнай грамадскай арганiзацыi выратавальнiкаў -пажарных».

Усім удзельнікам былі ўручаны памяткi. Развітанне са студэнтамі праходзіла пад апладысменты і словы падзякі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть