image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебскі раён. Пра бяспеку грамадзянам залатога ўзросту

1507
Выратавальнікі Віцебскага раёна ў рамках другога этапу акцыі «Бяспека - у кожны дом!» правялі прафілактычнае мерапрыемства ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Вымна.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі з пажылымі грамадзянамі правёў прафілактычную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстраваў фільм «Паводзіны пры пажары», яшчэ раз агучыў алгарытм дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Больш падрабязна і наглядна Іван Міхайлавіч спыніўся на «сэрцы дома» - пячы, якая з'яўляецца адным з найважнейшых атрыбутаў жылога дома і адначасова найбольш пажаранебяспечным. У размове з аўдыторыяй былі пазначаны асноўныя патрабаванні мантажа і эксплуатацыі дадзенага прыбора ацяплення.

Таксама ратавальнікі з грамадзянамі «залатога» ўзросту правялі віктарыну «Дзе логіка?». А самыя актыўныя за правільныя адказы атрымалі памятныя падарункі.

У завяршэнні мерапрыемства начальнік Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адказаў на ўсе пытанні, пажадаў усім здароўя і адсутнасці небяспечных сітуацый у жыцці.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть