image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзненскі раён. Падарожжа віртуальнае, веды рэальныя

447
Часцей за ўсё вогненныя сітуацыі адбываюцца ў сельскай мясцовасці, а большая частка загінуўшых пенсіённага ўзросту. Выратавальнікі Лёзненшчыны прапанавалі жыхарам аграгарадка Крынкі акунуцца ў свет бяспекі і вызначыць небяспечныя месцы ў хаце.

Падарожнічаючы па віртуальным пакоях, прысутныя апынуліся на кухні, у якой ужо грэецца на пліце абед. Аднак тэлефонны званок адцягнуў гаспадыню ад пліты і, як вынік, ежа на патэльні пачала гарэць. Сітуацыя хоць і выдуманая, але дзеянні запрошанай жыхаркі аграгарадка Крынкі цалкам сапраўдныя. Выбраць з прапанаваных прадметаў, якія дапамогуць прадухіліць вогненнае здарэнне і не разгубіцца задача не з лёгкіх. Дарэчы, "гаспадыня" дакладна, вызначылася ў сітуацыі, якая склалася, яна сама і яе кухня не пацярпелі. Падобныя выпадкі разгледзелі і з печкай, электрапрыборамі, спальняй, дзе злоўжывае спіртнымі напоямі заснуў з цыгарэтай, а гэтак жа небяспечнымі прадметамі, якія бацькі забываюць прыбіраць далей ад дзяцей. Акцэнт у віртуальным доме зрабілі на ўстаноўцы ў жылым пакоі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які ратуе нядбайных гаспадароў, робячы жыццё бяспечным.

Сустрэча з жыхарамі аграгарадка Крынкі была не толькі пазнавальнай, бо акрамя ведаў, выратавальнікі прывезлі музычныя нумары, якія ўпрыгожылі сустрэчу. У сваю чаргу насельніцтва павіншавалі гасцей у форме са святам Днём выратавальніка.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть